Так – усебеларускай дыктоўцы да 100-годдзя БНР!
Аўтар ідэі правядзення першай беларускамоўнай дыктоўкі, палітолаг Уладзімір Падгол адправіў адкрыты ліст кіраўніцы адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай і старшыні Дзяржтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку з прапановай правесці ўсебеларускую тэледыктоўку да стагоддзя БНР. Дагэтуль яго прапанова была падтрыманая Нацыянальным аргкамітэтам апазіцыі па святкаванні Дня Волі і Таварыствам беларускай мовы.
Уладзімір Падгол
Гэтым годам спаўняецца і 10 год з часу правядзення першай усебеларускай беларускамоўнай дыктоўкі, што была прымеркаваная акурат да 90-годдзя БНР. Сёлета яна ўпершыню будзе праводзіцца ў некалькі этапаў. Першы – 21 лютага ў абвешчаны ААН Дзень родных моў. І, натуральна напярэдадні 25 сакавіка.
Мы пагутарылі з Уладзімірам Падголам і старшынёй ТБМ, дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім.
Алена Анісім
Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск