Тактычная група „Беларусь” ладзіць пікнік у Варшаве



Тактычная група „Беларусь” ладзіць інтэграцыйна-адукацыйны пікнік у Варшаве (Беляны).

9 красавіка беларусаў Варшавы запрашаюць на сустрэчу з байцом Тактычнай групы „Беларусь” Янам Мельнікавым.

На пікніку адбудзецца трэнінг па тактычнай медыцыне, а таксама будзе арганізаваны грыль.

Жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве могуць даведацца пра дакладнае месца і час правядзення напісаўшы ў прыват групы беларускіх дабраахвотнікаў у Фэйсбуку.

Беларускае Радыё Рацыя