Тактычная група „Беларусь” пра затрыманне „Дука”
Тактычная група „Беларусь” апублікавала ў сваім Facebook заяву адносна затрымання ў Менску беларускага добраахвотніка „Дука” з „Правага сектара”.
Гэтай заявай хочам выказаць свой погляд на апошнiя падзеi, заявы кiраўнiка МУС РБ i падазрона хуткае затрыманне неадэкватнай асобы 26.11.2015 г.
Тактычная група „Беларусь” заяўляе, што ўсе байцы знаходзяцца ў месцах дыслакацыi ва Украiне. Загадам камандавання дабраахвотных батальёнаў, забаронены вываз любой зброi з зоны баявых дзеянняў. Парушэнне гэтага загаду – злачынства, якое вядзе да дыскрэдытацыi дабраахвотнiцкага руху.
Таму затрыманне ў Менску выглядае як правакацыя з боку спецслужбаў з мэтай абгрунтавання пераследу беларусаў, якiя падтрымоўваюць украiнскi народ. Увесь паказаны маскарад нагадвае стандартную страшылку, якой пужаюць наш народ. Не выключаем, што гэта толькi пачатак правакацый супраць тых, хто змагаецца на ўкраiнскiм баку.
Адказна заяўляем, што затрыманая асоба не належыць да складу Тактычнай групы „Беларусь”. Мы мелi кантакты з затрыманым i ў нас склалася ўражанне пра яго неадэкватнасць. Мы не выключаем, што ён мог быць манiпуляваны спецслужбамi.
Сваёй заявай хочам данесцi да беларускага народу, што адзiнай арганiзаванай беларускай вайсковай адзiнкай ва Украiне ёсць Тактычная група „Беларусь”. У шэрагу вайсковых адзiнак ёсць беларускiя добраахвотнiкi, з якiмi мы супрацоўнiчаем.
Звяртаемся да ўсiх, хто мае намер дапамагаць украiнскаму народу: не купляйцеся на „фэйкавыя” групы ў сацыяльных сетках (накшталт „Правы сектар Беларусь” ды iншыя). Усе гэтыя фантомы шкодзяць беларускай справе i могуць быць выкарыстаныя для правакацый.
Заклiкаем тых, хто жадае баранiць Украiну i Беларусь, далучацца да Тактычнай групы „Беларусь”. Мы маем досвед, ведаем рэальную сiтуацыю ва Украiне i баронiм сваiх байцоў. Нашая мэта – дапамога Украiне i падрыхтоўка да абароны Беларусi. Нашыя хлопцы ва Украiне з часоў Майдану, мы прайшлi баi на Данбасе.
Для разгортвання i паўнавартаснай дзейнасцi нам патрэбная дапамога. Спадзяванне толькi на цябе, беларускi i ўкраiнскi народзе.
Далучайцеся! Занятак знойдзецца да кожнага!
Жыве Беларусь!