Тактыльныя пліткі з’явіліся на Дзяржынскага ў Гародні



Тактыльныя пліткі з’явіліся ў Гародні на пераходзе па вуліцы Дзяржынскага. Пасля рэканструкцыі праезджай часткі тактыльныя палосы таксама з’явіліся на прыпынку „Аптэчны склад”.

Хочацца спадзявацца, што падобныя пераходы ды пераезды з’явяцца ва ўсім горадзе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня