Талака на Свіслацкіх могілках



На старых могілках у Свіслачы, дзе знаходзіцца і магіла Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863-64 году Кастуся Каліноўскага адбылася талака, арганізаваная актывістамі са Свіслачы, Гародні і Менску.

Распавядае адзін з удзельнікаў талакі гарадзенец Дзяніс Жыгавец:

Талака была арганізавана ініцыятыўнымі людзьмі, якія распачалі кампанію #Kalinouski2019. Мэта была ўпарадкаваць ўсё вакол адноўленай магілы, каб выглядала прыстойна. І яшчэ адна мэта была паглядзець па могілках, дзе ёсць закінутыя камяні, якія ўраслі ў землю, якія былі перакуленыя.

На думку Дзяніса Жыгаўца на могілках імаверна былі знойдзеныя пахаванні паўстанцаў Каліноўскага:

Нейкіх сенсацыйных знаходак не было, з таго што мы, адкапалі, што дасталі. Але з намі быў такі даследчык, як Зміцер Юркевіч, ён сказаў, што пасля гэтай талакі ён знайшоў помнікі ўдзельнікаў паўстання, якія перажылі паўстанне і былі пахаваныя на гэтых могілках. Будзем чакаць артыкул ад Змітра.

Актывісты, што бралі ўдзел у гэтай талацэ, збіраюцца далей дзеіць у межах кампаніі #Kalinouski2019.

Беларускае Радыё Рацыя