Талака па захаванні могілкаў у Пінску



У Пінску праходзіць тыднёвая талака па захаванні старажытных гарадскіх могілкаў, на якіх знайшлі адвечны спачын дзеячы Беларусі, Польшчы і Літвы.

Advokat2

Комплексу 200 гадоў. За гэты час захаваліся рэшткі былой велічы, але яшчэ адчуваецца маштаб мемарыялу. Рэгулярныя акцыі вандалізму вымусілі супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея правесці акцыю па ўпарадкаванні. Супрацоўнік нацмузея, адзін з арганізатараў талакі Андрэй Калавур распавёў пра планы акцыі:

– Прыбраць тэрыторыю могілкаў, пачаць пракладваць дарожку. Гэта праграма мінімум. Праграма максімум – апісаць усе пахаванні, правесці фотафіксацыю і пастарацца ўсталяваць стэнд. Больш увагі будзе нададзена тым магілам, які зараслі, знаходзяцца ў горшым стане.

Перад Другой сусветнай вайной на каталіцкай частцы могілак было звыш 4 тысяч пахаванняў, па стане на 1997 год – звыш 500 надмагілляў, а цяпер лічба вагаецца ў межах 200-300 пахаванняў. Усё гэта вынік вандалізму – як бытавога, так і ідэйнага.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота аўтара