Талака ў Курапатах



Пікнікі ў Курапатах назіралі актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і добраахвотнікі, якія праз сацыяльныя сеткі сабраліся на талаку і экскурсію ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў каля Менска, што адбываліся ў гады сталінскіх рэпрэсій.

Замест прыборкі давялося дыскутаваць з менчукамі, якія прыйшлі ў лесапаркавую зону, распавяла ў нашым эфіры Вольга Кавалькова з менскай гарадской арганізацыі партыі БХД:

– Некаторыя прыслухоўваюцца: “Так, ну добра, дзякуй”. Некаторыя агрэсіўна ставяцца, хоць мы проста спрабуем данесці да іх інфармацыю, якая з’яўляецца праўдай. Мы стараемся сярод людзей проста распаўсюджваць інфармацыю пра тое, што гэта за месца. На жаль з дзяржаўных СМІ ды іншых крыніц беларусы атрымліваюць вельмі мала інфармацыі пра гэта сапраўды важнае месца. 

БХД ладзіць такія акцыі некалькі разоў на год. Такім чынам яны адзначылі 9 траўня Дзень Перамогі. Сведчанні пра тое, што менчукі выкарыстоўваюць Купапаты, як зону адпачынку з’яўляліся і раней. Паводле Вольгі Кавальковай – гэта сведчыць, што і далей не сфарміраваная свядомасць пра Курапаты, як месца смутку.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя