Талака ў Курапатах
«Малады Фронт» запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у апошняй у каляндарным годзе талацэ ва ўрочышчы Курапаты.
Збор у суботу, 12 лістапада, а 11.00 на прыпынку Зялёны Луг-6 (канцавы прыпынак тралейбусаў 46/53).
Плануецца прыборка мемарыяльнага ўрочышча з унутранага боку кальцавой. У распарадку дня: вываз смецця, прыборка лесу, упарадкаванне тэрыторыі ўрочышча.
Форма адзення – працоўная, цёплая. Па магчымасці раім мець з сабой ежу, ваду, тэрмасы.
Абмеркаваць усе нюансы сустрэчы і планаванне вечару пасля яе можна ў суполцы “Маладога Фронту” ў фэйсбуку.
Фота sputnik.by