Тамара Шчапёткіна: Праўды я ў беларускіх судах не знайшла
Журналіст-фрылансер Тамара Шчапёткіна з Бярозы накіравала ў Камітэт па правах чалавека ААН індывідуальную скаргу.
У скарзе Шчапёткіна паведаміла пра пераслед уладаў за збор і распаўсюд інфармацыі ў 2018 годзе, кажа Тамара Шчапёткіна:
– Улада сістэматычна прыцягвае мяне да адказнасці за працу без акрэдытацыі на замежныя СМІ. Толькі ў мінулым годзе ўлада прыцягвала мяне да адказнасці чатыры разы на працягу трох з паловай месяцаў. І пакарала мяне вялікімі штрафамі. Я павінна выплаціць больш 3 тысяч рублёў. Усе гэтыя працэсы адбываліся незаконна. Праўды я ў беларускіх судах не знайшла, таму вымушана была звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Нагадаем, што ў 2017 годзе ўжо была прынята Камітэтам да разгляду скарга Тамары Шчапёткінай. Дапамагае складаць заявы Шчапёткінай праваабаронца “Вясны” з Гомеля Леанід Судаленка.
Беларускае Радыё Рацыя