Танны алкаголь – злачынства супраць народу



“Злачынствам супраць уласнага народу» называе лідар партыі БХД Павел Севярынец танны алкаголь у Беларусі. Прыгадаю, што сёлета ў бюджэце краіны прадугледжаныя захады дзеля падтрымкі алкагольнай галіны, у тым ліку змяншэнне акцызаў на моцны алкаголь і пладовыя віны на 7,5 працэнтаў.

А Міністэрства гандлю ўсталявала мінімальную цану на пладовыя віны, вядомыя ў народзе як “чарніла”, гэтая цана складае 26 800 рублёў за 0,7 літра.

Яшчэ нядаўна Беларусь была сусветным лідарам па спажыванні алкаголю, але цяпер адыйшла на 10 месца – у год на беларуса прыпадае каля 10,5 літраў алкаголю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ej.by