Тарас Пракапішын: Намагаемся шукаць пазітыў у найскладанейшых умовах вайны



Прэс-клуб Беларусь правёў адкрытую анлайн-лекцыю заснавальніка The Ukrainians Тараса Пракапішына пра тое, як зрабіць сваю краіну брэндам, на прыкладзе Украіны.

Пра тое, як ператварыць «мінусы» уласнай краіны у «плюсы» распавядае Тарас Пракапішын:

-З самага пачатку мы былі сфакусаваныя на пазітыў і канструктыў. Мы зараз вельмі добра сябе адчуваем, мы разумеем, што можам дапамагаць краіне, тлумачыць свету, што адбываецца. У нас зараз багата дыскусій. Напрыклад, трэба распавядаць пра карупцыю падчас вялікай вайны. Нас, украінцаў, гэта трошачкі трыгерыць, бо немагчыма жыць у рэжыме максімальна татальнай сфакусаванасці на вайне, бо можна рэальна з’ехаць з глузду. Ты не можаш увесь час думаць пра смерць.

Па словах Тараса Пракапішына, Украіна – ці ледзь не адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая паспяхова прасоўвае ўласны парадак дня з дапамогай якасных і сучасных медыяпраектаў. На думку журналіста, украінскі медыявопыт будзе карысным для беларускіх журналістаў у выгнанні.

Беларускае Радыё Рацыя