Таццяна Гендэль распавяла ў „Грунтоўні” пра вандроўкі



Берасцейка Таццяна Гендэль нядаўна вярнулася з амаль трохмесячнай вандроўкі па Паўднёвым Усходзе Азіі і распавяла пра свае прыгоды падчас адмысловай прэзентацыі ў Культурным цэнтры “Грунтоўня”. Сустрэча адбылася пры пасярэдніцтве клуба вандроўнікаў.

Адметным у выправах з’яўляецца тое, што яна шукае зручныя спосабы перамяшчэння ды месцы пражывання – нядаўна яна вярнулася з амаль трохмесячнай вандроўкі па паўднёвым ўсходзе Азіі:

– Канешне я стараюся данесці гэта да як мага большай колькасці людзей таму, што я хачу збіць нейкі стэрэатып, што вандроўкі – гэта вельмі дорага, гэта цяжка, гэта складана. Мне хочацца, каб людзі жылі шчасліва, каб яны вандравалі, глядзелі свет, бо ён такі вялікі, цікавы, файны, у ім ёсць што паглядзець, ёсць з кім пазнаёміцца. Не трэба сябе закоўваць у нейкія рамкі адной краіны, а тое і адной вобласці.

Таццяна ўжо аб’ехала 23 краіны свету, акрамя Азіі падарожнічала па Еўропе і Афрыцы. Зараз вандроўніца плануе правесці шэраг лекцый і прэзентацый на радзіме і ў блізкім замежжы.

Акрамя таго, яна вядзе блогі ў сацыяльных сетках, у іх можна знайсці карысныя парады па той ці іншай краіне ды справаздачы з выправаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота vk.com/gruntounia