Таццяна Караткевіч: Працягваем курс на мірныя перамены ў Беларусі
«Тое, як ўлады правялі мясцовыя выбары, вельмі расчароўвае,» – кажа сустаршыня грамадскай кампаніі „Гавары праўду”, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч. Як паказала выбарчая кампанія, рашэнні прымаюцца ўладамі з пазіцый моцы, і гэта неадэкватныя недальнабачныя рашэнні. Менавіта ўдзел грамадзянаў у палітыцы, менавіта дыскусія, дыялог – усё гэта можа наблізіць перамены, якіх хочуць як простыя людзі, так і шмат якія прадстаўнікі ўлады, лічыць Таццяна Караткевіч.
– Да нас далучылася падчас гэтай кампаніі нямала людзей. Гэта новыя кандыдаты, якія прывялі сяброў сваіх камандаў. Гэта тыя людзі, якія падпісаліся за нашых новых кандыдатаў. Гэта зарэгістраваныя кандыдаты, якія атрымалі ўсё ж свае мандаты. Гэта назіральнікі. Гэта вельмі-вельмі шмат людзей, якія прыйшлі таму, што менавіта мы выступаем за мірныя перамены. І гэта іх выбар. Яны пабачылі ў гэтым альтэрнатыву і перспектыву.
«Таму мы лічым, што гэта адзін з самых асноўных аргументаў, чаму варта працягваць курс на мірныя перамены ў Беларусі,» – сказала Таццяна Караткевіч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск