Таццяна Караткевіч запрашае гарадзенцаў на сустрэчу
Адзіная жанчына-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч праводзіць сустрэчы з выбарцамі ў розных гарадах Гарадзеншчыны. Сустрэчы з Таццянай ужо адбыліся ў Наваградку і Дзятлаве, Бярозаўцы, Лідзе ды Слоніме. Аднак давераныя асобы Караткевіч лічаць, што галоўнай сустрэчай павінна стаць сустрэча ў Гародні.
Пра тое, каго чакаць на гэтым мерапрыемстве, распавядае Зміцер Бандарчук, давераная асоба кандыдата:
– Запрашаем усіх прыхільнікаў мірных пераменаў на сустрэчу з Таццянай Караткевіч, каб мець магчымасць асабіста з ёй пазнаёміцца, задаць свае пытанні, унесці свае прапановы ў яе дзеянні. Таму будзем радыя бачыць усіх гарадзенцаў на сустрэчы.
Сустрэча з гарадзенцамі будзе адбывацца ў Гародні 29 верасня ў 18.30 ў Доме культуры “Цветліт” па вуліцы Дзяржынскага. Напрацягу заўтрашняга дню Тацяна Караткевіч плануе сустрэцца з выбарцамі ў Шчучыне ды Скідзелі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня