Таццяна Хоміч: Марыі Калеснікавай не дазваляюць пісаць лісты, бачыцца з адвакатам і роднымі



Тое, што людзі ў Беларусі знаходзяцца за кратамі, дае мне матывацыю на далейшую барацьбу з рэжымам — аб гэтым заявіла сястра Марыі Калеснікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных колішніх палітзняволеных Таццяна Хоміч:

— Гэта вельмі цяжка, пагатоў цяпер, калі няма ніякай сувязі з маёй сястрой Марыяй. Больш за 10 месяцаў мы не атрымалі аніводнага ліста, не было званкоў, не было сустрэч з адвакатам, візітаў родных. І мы сапраўды не разумеем, што з ёю адбываецца. Але ў той жа час гэта, вядома, дае сілы рухацца далей, шукаць нейкія варыянты вырашэння гэтага ў тым ліку.

Пры гэтым, як зазначыла Таццяна Хоміч, трэба шукаць усе магчымыя шляхі па вызваленні палітвязняў. «У тым ліку гэта можа быць і адмена санкцый», – дадала дзяячка.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя