Таццяна Кібак: Беларуская мова ў Беларусі ідзе як “эксперымент”
Дзень ведаў Пінск сустракае навучальнымі ўстановамі пасля рамонту, і з’яўленнем новага будынка ў сярэдняй школы №17. Пінскія школы маюць розны моўны ухіл: ангельскі, нямецкі ды французскі, але профільнага беларускага – няма.
Былая настаўніца беларускай мовы Таццяна Кібак адзначае, што найперш усё залежыць ад жадання бацькоў. Але ёсць і іншая праблема, якая характэрна для ўсё краіны – адсутнасць кваліфікаваных беларускіх выкладчыкаў для старэйшых класаў:
– Беларускай мове ўсё ж трэба больш удзяляць увагі, бо яна патрэбная, як і ўся беларуская сімволіка. Беларуская мова ў Беларусі ў нас ідзе як “эксперымент”. Няма падрыхтаваных настаўнікаў у старэйшых класах, каб вялі ўсе прадметы. У пачатковай школе лягчэй.
У горадзе над Пінай налічваецца тры гімназіі, 14 сярэдніх школ, 10 сярэдніх спецыяльных навучальных установаў ды Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя