Таццяна Макарэвіч: Прафесійныя кадры – галоўнае слабое месца ў сістэму аховы здароўя



Ініцыятыва Green Network напярэдадні COP28 – Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату 2023 года – правяла для беларусаў анлайн-сустрэчу пад назвай „Рэакцыя сістэмы аховы здароўя на змяненне клімату ва Усходняй Еўропе”.

Пра галоўную хібу сістэмы аховы здароўя ў Беларусі кажа кансультант СААЗ, каардынатар праектаў па здароўі бежанцаў і інфекцыйных захворванняў Таццяна Макарэвіч:

– Самыя трагічныя з іх – гэта канешне траўмы і смерць. Прамыя страты ахове здароўя ацэньваюцца ў 2-4 мільярдаў даляраў да 2030 года. Наша сістэма аховы здароўя добрая, але выкананне магло б быць лепш. Апошнія 3-4 гады катастрафічны адток медыцынскіх кадраў. Гэта стане асноўным адмоўным і негатыўным фактарам. Да нас прыбываюць вялікія папуляцыі мігрантаў, будуць узнікаць праблемы з дыягностыкай і з прызначэннем лекавання.

Эксперт падкрэсліла, што змены клімату і павелічэнне сярэдняй тэмпературы на планеце на 1.5 градусы па Цэльсія, узмацняць, у тым ліку і для Еўропы, доўгатэрміновыя праблемы доступу да чыстай вады і паветра, наяўнасці крыніц харчавання і бяспечных месцаў ратавання людзей падчас прыродных катаклізмаў.

Беларускае Радыё Рацыя