Таццяна Малашчанка: У Баранавічах створаны новы беларускі клас



У баранавіцкай сярэдняй школе №9 адкрыўся новы беларускі клас, у які пайшло толькі 5 хлопчыкаў, улічваючы спартыўны ўхіл школы.

Зноў шмат высілкаў праявілі энтузіясты-бацькі і Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы. Улада паставілася да гэтага ліберальна, але асаблівых старанняў не праявіла, – кажа старшыня камісіі па выкарыстанню беларускай мовы, выхаванню і адукацыі Таццяна Малашчанка:

– Гімназічны ўзровень трошкі больш прывабны для людзей у нашых Баранавічах. А 9-ая школа ў нас больш характарызуецца як спартовая. Пяць хлопчыкаў. І гэта таксама паказальна, што менавіта дзяўчынкі пайшлі ў гімназіі, а хлопцы захацелі больш такога спартовага развіцця.

 

Паводле Таццяны Малашчанкі, у гімназію ў свой час пайшлі больш дзяцей у беларускія класы – 6 дзесяцікласнікаў і 12 другакласнікаў. Але гэта капля ў моры для таго, каб беларуская – першая дзяржаўная мова – заняла лідзіруючыя пазіцыі, як мова карэннай нацыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя