Таццяна Палхоўская: У Беларусі немагчыма адчуваць сябе ў бяспецы



Забяспечыць максімальную падтрымку і псіхалагічную абарону тым, хто пацярпеў ці падвяргаўся гвалту з боку сілавікоў.

Такія парады дае псіхолаг і сямейны псіхатэрапеўт Таццяна Палхоўская. Яна звярнула ўвагу, што ў Беларусі ўжо немагчыма адчуваць сябе ў бяспецы:

–  Людзі ў такіх сітуацыях часцей за ўсё трапляюць у стрэсавыя і моцна стрэсавы такі стан, ці нават шокавы стан. Цяпер у іх пасяліўся такі свой дракон унутры, які пасля час ад часу будзе плявацца агнём і не даваць жыць у супакоі. І лепш, канешне, гэтага дракона прыручыць, як мага хутчэй і для гэтага трэба працаваць са спецыялістам.

Таццяна Палхоўская адзначыла, што тым, хто прайшоў праз гвалт ці затрыманні абавязкова трэба звярнуцца да спецыялістаў. У некаторых выпадках самастойна вырашыць праблему не атрымаецца.

Беларускае Радыё Рацыя