Таццяна Равяка: У СМІ не павінна быць мовы варожасці
„Дазвол на варожасць, у сучасным свеце – гэтага не павінна быць,” – кажа праваабаронца пра небяспеку мовы варожасці ў СМІ. Даследаваннем гэтага пытання ў Беларусі займаецца ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць», якая 31 студзеня прадставіць свой чарговы маніторынг «Мова варожасцi ў беларускiх CМI».
У чым небяспека мовы варожасці, што транслюецца праз СМІ – тлумачыць правабаронца Таццяна Равяка:
– Гэта вельмі небяспечная рэч, якая дае дабро на варожасць у адносінах да пэўных сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых груп. Тых асобных груп, якія валодаюць усімі тымі правамі чалавека і ў тым ліку валодаюць правам на бяспеку. І вось тут, у адносінах да пэўных груп, гэтая мяжа бяспекі змяншаецца.
«Мова варожасцi ў беларускiх CМI» – гэта ўжо трэцяе даследаванне публікацый у найбольш уплывовых выданнях Беларусі, якое паказвае агульныя тэндэнцыі ў беларускай медыя-сферы адносна праяваў мовы варожасцi.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
