Таццяна Севярынец: Кастуся пахаваем на ягонай малой радзіме



Сёння ў 7.20 раніцы ў рэанімацыі віцебскага шпіталю памёр паэт і журналіст Кастусь Севярынец, бацька палітвязня Паўла Севярынца і пісьменніцы Ганны Севярынец. Сям’я рыхтуецца выканаць волю нябожчыка – пахаваць яго на радзіме бацькоў, у вёсцы Ўнорыца Рэчыцкага раёну. Праз складаныя эпідэміялагічныя ўмовы вырашана не ладзіць развітанне ў Віцебску, дзе Севярынцы жылі апошнія некалькі дзясяткаў гадоў, распавяла жонка памерлага, віцебская актывістка Таццяна Севярынец:

– Гэта кавід, таму нідзе нічога, заўтра а 7 раніцы забіраем яго і вязем ва Ўнорыцу, гэта 12 кіламетраў ад Рэчыцы. Туды ён хацеў. Там жа мы кожны год збіраемся, ён вельмі любіў і Дняпро свой, і сядзібу бацькоў. Месца на могілках там ёсць, каля бацькоў там агароджана, вялікае месца.

4 верасня Канстанціну Севярынцу споўнілася 69 гадоў. Некалькі год таму ён перанёс інфаркт – таксама падчас зняволення сына. Сям’я не мае спадзёву, што Паўла Севярынца, асуджанага, адпусцяць на пахаванне бацькі са Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, дзе ён адбывае пакаранне: ён асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Кастусь Севярынец заўсёды падзяляў палітычныя погляды сына, выказваў яму падтрымку праз сацыяльныя сеткі, а таксама размяшчаў там свае лірычныя вершы. Адзін з апошніх, размешчаны перад тым, як аўтар трапіў у шпіталь, быў такі:

Крона клёна горит,

Плавит листья литые.

Облетают мои

Сентябри золотые.

Облетают, спеша,

И шуршат виновато,

Что устала душа

Горевать об утратах.

Покружат на ветру

Меж землёю и небом

И уносят листву

В невозвратную небыль.

А в саду, где цвело,

Там, где лето гуляло,

Сколько листьев смело!

Сколько яблок упало!

Что ж, давай без обид.

И – на выход с вещами!

Что-то память знобит

От разлук и прощаний.

Набегает слеза,

Удержать невозможно,

А друзей голоса

Всё милей, всё дороже.

За избыток кручин

Не суди меня строго –

Посидим, помолчим

Перед вечной дорогой.

Оглянусь, улыбнусь:

Жизнь со мной не скучала!

В путь-дорогу умчусь –

Без конца, без начала.

Беларускае Радыё Рацыя