Таццяна Севярынец: Я веру, што гэтае зло будзе пакаранае



Віцебская актывістка не раз была аштрафаваная за ўдзел у так званых несанкцыянаваных масавых акцыях. У тым ліку  за “пікет на лоджыі”, калі калону мірных пратэстоўцаў Таццяна Севярынец са сваімі роднымі і сябрамі віталі бел-чырвона-белым сцягам з 8-га паверха.

І калі падчас першых мірных шэсцяў у сярэдзіне жніўня мірныя пратэсты выглядалі святочна і ўрачыста, то цяпер пратэстоўцы вымушаны выходзіць пад пагрозай затрымання, кажа спадарыня Таццяна:

 – Падставай для затрымання робіцца парасон, бел-чырвона-белая стужка, белая з чырвоным куртка, беларуская мова… Усё гэта выклікае ў міліцыянтаў раздражненне і жаданне гэтага чалавека схапіць. І калі я бачу, што гэтае зло  —  беспакаранае, мне вельмі хочацца, каб яно было пакараным. Яго спыняць і пакараюць!

 Нягледзячы на тое, што ў пратэстных акцыях, асабліва ў правінцыі, бярэ ўдзел не так шмат людзей, як раней, Таццяна Севярынец пераканана, што народны пратэст толькі мацнее. Людзі далучаюцца да страйкаў, звяртаюцца з ультыматумамі да ўладаў, не баяцца распавядаць пра гвалт падчас затрыманняў і катаванні за кратамі. Рэпрэсіі за тое, што людзі больш як тры месяцы пратэстуюць супраць фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў і супраць міліцэйскага гвалту, яшчэ ніколі не пераканалі змяніць свае погляды. Чым больш людзей і іх сем’яў закранула гэтае зло, тым менш прыхільнікаў застаецца ў дзейных уладаў, лічыць актывістка.

Цалкам гутарка з Таццянай Севярынец – у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск