Таццяна Смоткіна: Мы павінны быць салідарнымі
5 лістапада Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію ў абарону незалежных журналістаў пад лозунгам “Станем за журналістыку”. Такім чынам прыцягваецца ўвага да “пагроз, з якімі сутыкаюцца калегі”. Да акцыі далучыліся і сябры Глыбоцкай суполкі БАЖ.
Па словах яе кіраўніка Таццяны Смоткінай, журналісцкая салідарнасць – гэта моцная зброя ў супрацьстаянні ціску ўладаў:
– Канешне ўсе мы, незалежныя журналісты, павінны быць салідарнымі з журналістамі, якія церпяць ціск. Удзельнічаць у такіх акцыях – гэта проста наш абавязак. Калі гэта будзе маштабна, то ўладам будзе складана запужваць журналістаў і змагацца супраць іх.
Сёння незалежныя беларускія журналісты фатаграфуюцца з плакатамі ў падтрымку калегаў, якія церпяць ціск па так званай справе “БелТА”, выказваюць салідарнасць у сваіх сацыяльных сетках. Таксама рэдактары інтэрнэт-выданняў і друкаваных СМІ размяшчаюць банеры ў падтрымку журналістаў TUT.BY, БелаПАН ды іншых сродкаў масавай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя