Таццяна Смоткіна стала пераможцай конкурсу “Бежанец ХХІ стагоддзя”
28 лютага незалежную журналістку Таццяну Смоткіну, якая супрацоўнічае з нашым радыё, узнагародзілі ганаровым дыпломам за ІІ месца ў конкурсе журналісцкіх працаў “Бежанец ХХІ стагоддзя”.
Конкурс праводзіў Цэнтр падтрымкі бежанцаў. Перамогу журналістцы прынёс яе рэпартаж «Збегчы абы-куды».
“Мая праца аказалася недарэмнай”, – адзначыла наша калега. Трэба дадаць, што гэта не першая ўзнагарода незалежнай журналісткі. У 2017 годзе Таццяна Смоткіна была ўзнагароджана дыпломам за аб’ектыўнае асвятленне фэсту “Кабзар яднае Украіну”. А ў мінулым годзе журналістка была адзначана рэдакцыяй самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласці „Віцебская вясна” і стала лаўрэаткай у намінацыі «За журналісцкую дзейнасць у прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека».
Беларускае Радыё Рацыя
