Таццяна Тарасевіч: Дамагліся, каб у Бярозе ўключылі начное асвятленне
У Бярозе ўключылі начное асвятленне, але часткова. Гэта адбылося пасля заяў, пад якімі падпісаліся 64 чалавекі. Заявы былі накіраваныя ў раённы выканаўчы камітэт, міліцыю і пракуратуру.
Цяпер рабочыя начных змен маюць асветленыя вуліцы, на якіх размешчаны іх прадпрыемствы, кажа арганізатар заявы, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (грамада) Таццяна Тарасевіч:
– Уключылі асвятленне па асноўных вуліцах Бярозы. Маю вуліцу не ўключылі, але гэта, напэўна, проста для Таццяны Тарасевіч подласць такая. Я так думаю. Аднак я ўсё ж задаволеная, што ўключылі. Я сама ішла нядаўна ўночы на поезд – было светла.
Паводле Таццяны Тарасевіч, на асвятленне астатніх вуліц – няма грошай. Такі прывычны адказ чыноўнікаў пачула Тарасевіч у райвыканкаме.
Беларускае Радыё Рацыя
