Таццяна Тарасевіч: Гэты адказ – проста адпіска
У Бярозаўскай райбальніцы не з’явіцца апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі, таму што ў ім няма патрэбы. Такі адказ атрымалі актывісты на свой зварот аб сумным першынстве па анказахворваннях у Бярозаўскім раёне і прапанове набыць апарат МРТ у бальніцу.
„Абсалютна аднолькавы адказ атрымалі ад старшыні раённага выканаўчага камітэта, раённага савета і галоўнай лекаркі бальніцы,” – кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябра кампаніі “За свой горад” Таццяна Тарасевіч:
– У нас вялікая колькасць хворых анкалогіяй. У нас колькасць перавышае на 25 працэнтаў сярэдні ўзровень па вобласці. Гэты адказ – проста адпіска.
Аляксандр Кабанаў: Вядомы беларускі вучоны, урач, прафесар Іосіф Залуцкі ўздымаў праблему таго, што з ракам змагацца можна, самае галоўнае – выявіць яго на самых ранніх стадыях. Як раз пры дапамозе апаратаў МРТ можна выявіць рак на ранніх стадыях.
Спроба запісацца платна на МРТ у Берасцейскай абласной бальніцы і бальніцы хуткай дапамогі была марнай. У абласной бальніцы параілі пазваніць 2 верасня, каб запісацца на лістапад, у хуткай – пазваніць 9 верасня. Папярэдзілі, што чэргі вельмі вялікія. У Берасцейскім анкалагічным дыспансеры ён зламаны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя