Таццяна Вайтовіч: У “псіхушцы” было горш, чым у канцлагеры!



З 10-й клінічнай бальніцы Менска была вызвалена са станоўчым дыягназам сама медык ды ахвяра псіхіятрычных рэпрэсій Таццяна Вайтовіч з Наваградка.

Дагэтуль яна са здзекамі, беспадстаўна правяла шмат часу ў псіхбальніцах, куды з-за помсты яе запіхнулі так званыя калегі. Намеснік галоўурача Наваградскай бальніцы спачатку мярзотна дамагаўся прыгожай кабеты, карыстаючыся службовым становішчам. Пасля ж яе адмовы ад яго заляцанняў і яе звароту ў Міністэрства аховы здароўя – разам з “сябрам” зламалі ёй жыццё, падманам з міліцыяй запіхнуўшы ў “псіхушку”, звольніўшы з працы і навесіўшы кучу дыягназаў, якім не знайшлося пацвярджэння.

Вызваленне Тані адбылося дзякуючы валанцёру форуму “Свабоду палітвязням!”, кінадакументалістцы Вользе Нікалайчык ды праваабаронцы Кацярыне Садоўскай, якая сама ў свой час міжнароднай арганізацыяй “Amnisty International” была прызначаная палітвязнем.

Вольга Нікалайчык

Кацярына Садоўская

Цяпер сітуацыя патыхае завядзеннем крымінальнай справы. Таццяна Вайтовіч збіраецца падаваць у суд на кіраўніка шпіталя з Наваградка і маньяка ў белым халаце Сіліча. Ад Міністэрства аховы здароўя будзе патрабаваць аднаўлення на працы і кампенсацыі маральнай шкоды. 

Вольга Нікалайчык ды Кацярына Садоўская разам і ўжо 7  год, як незалежныя праваабаронцы, дапамагаюць ахвярам бяздушнасці ды абыякавасці дзяржавы і яе чыноўнікаў.

 

Больш падрабязна, пра што давялося прайсці Таццяне – у далучаным гукавым файле

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара