Таццяне Вайтовіч адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты



Раённая выбарчая камісія Наваградка адмовіла ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Наваградскага райсавета і  Гарадзенскага аблсавета Таццяне Вайтовіч. Дагэтуль яна, былая ахвяра псіхіятрычных рэпрэсій, медсястра ўступіла ў незарэгістраваную партыю БХД.  У горадзе за яе было сабрана  амаль 100 подпісаў жыхароў. Для вылучэння патрэбна 75. 

Але, як лічаць сама Таццяна і кіраўнік яе ініцыятыўнай групы Алег Кокш, у Наваградскім выбаркаме іх увялі ў зман і не далі патрэбнай інфармацыі па вядзенні кампаніі.

Паводле Таццяны Вайтовіч ды Ігара Кокша, у якасці ілжэрэкамендацый ў райвыбаркаме ім гаварылі, што, нібыта, могуць збіраць подпісы па ўсім горадзе, бо Таццяна зараз беспрацоўная. А таксама не далі пераліку вуліц і дамоў, што ўваходзяць у 12 выбарчую акругу, па якой балатавалася Вайтовіч. З-за чаго 86 бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі. Сама ж Таццяна, нягледзячы на адмову, збіраецца працягваць сваю праваабарончую і антыкарупцыйную дзейнасць.

– Буду працягваць, каб наваградцы запаліліся  барацьбой за свае правы!

Тым часам, скаргі на дзеянні Наваградскага выбаркама будуць пададзеныя ў Гарадзенкую абласную выбарчую камісію і ў Цэнтрвыбаркам краіны.

Больш падрабязна – у далучаным гукавым файле:

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара