Таццяну Севярынец аштрафавалі за фота на 25 базавых
У судзе Чыгуначнага раёна адбыліся разгляды адміністрацыйных справаў за „фотасесію з птушкамі і клеткамі”.
Як паведаміда каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Таццяна Севярынец, журналіста Кастуся Мардзвінцава суддзя Алена Цыганкова пакарала штрафам у памеры 20-ць базавых вялічынь, а яе 25-цю базавымі велічынямі, што складае 3 мільёны 750 тысяч беларускіх рублёў:
– Палічылі, што гэта пікет з выкарыстаннем розных-усякіх рэчаў, і мы парушылі, бо не падавалі заяўкі, гэта не дазволена, карацей артыкул 23.34 ч.1. Ужо 28-га прайшлі суды, але 28-га я была ў ад’ездзе, таму ў мяне суд быў сёння, 1-га. Усім далі па 20-ць базавых, Алене Шабуні, паколькі ў яе двое непаўнагадовых дзетак, 18-ць базавых, а мне сёння далі ажно 25-ць.
Кастусь Мардзвінцаў патрабаваў, каб разгляд справы праводзіўся на беларускай мове, аднак суддзя не задаволіла яго хадайніцтва. Раней за здымкі на фоне сімвалічнага графіці з папяровымі птушкамі, што вырываюцца з клеткі, былі аштрафаваныя на 20-ць і 18-ць базавых велічынь журналісты Алена Сцяпанава і Зміцер Казакевіч, а таксама актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Алена Шабуня.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя