Таццяна Равяка: Бытавы характар гэтага канфлікту відавочны
Андрэй Бандарэнка выбачыўся ў судзе і гатовы кампенсаваць маральныя страты пацярпелым. У судзе Кастрычніцкага раёну Менску адбываецца разгляд крымінальнай справы супраць былога кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Плaтформа» Андрэя Бандарэнкі. Ён абвінавачваецца ў збіцці трох асобаў, здзейсненыя ў нецвярозым стане.
Як паведаміла прысутная на судзе правабаронца Таццяна Равяка, Бандарэнка публічна выбачыўся перад жанчынамі, аднак усе чатыры ягоныя хадайніцтвы суд адхіліў:
– Андрэй Бандарэнка заявіў некалькі хадайніцтваў, якія тычыліся і яго стану пасля сутычкі, якая адбылася 27 сакавіка, а таксама хадайніцтва пра змяненне меры стрымання на падпіску аб нявыезде, хадайіцтвы не былі задаволеныя. Бытавы характар гэтага канфлікту відавочны.
У судзе Бандарэнка не прызнаўся да збіцця спадара Яворскага, а свае дзеенні ў дачыненні да дзвюх жанчын ён патлумачыў рэакцыяй на правакацыйныя дзеянні Тацяны Радзіён, якая яго зневажала і збіралася фатаграфаваць, калі ён ужо нікога не чапаў. Бандарэнка заявіў, што не толькі выбачаецца, але і гатовы кампэнсаваць маральныя і фізічныя страты, калі такія будуць заяўленыя.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя