Тавары з этнічнымі матывамі працягваюць карыстацца попытам



Тавары з этнічнымі матывамі працягваюць карыстацца попытам. Цікавы спосаб “набіванкі” мае карані ў глыбокай беларускай мінуўшчыне, а цяпер торбы і іншыя вырабы, зробленыя набіванкай можна прыдбаць у “Этнакраме №1”.

Падрабязней пра набіванку кажа майстрыца Ганна Шчуко:

Набіванка — мастацтва, вядомае са старажытных часоў у нас, у Беларусі. Атрымала свой росквіт недзе ў XVII стагоддзі і заняпала ў пачатку ХХ стагоддзя ў сувязі са з’яўленнем фабрык і набівальных станкоў. Гэта нанясенне малюнка на тканіну з дапамогай штампаў. Такіх драўляных дошак-клішэ, на якія нанасілася фарба, найчасцей алейная. І ўжо гэтымі афарбаванымі дошкамі наносіўся на тканіну ўзор.

Існуе некалькі спосабаў набіванкі, якія яшчэ варта вывучыць. Ганна Шчуко лічыць, што важна не толькі засвоіць спосаб, але і вырабляць тавары, актуальныя сёння. У Этнакраме №1 прадаюцца не толькі торба, але і гаманцы, бранзалеткі, ліштвы, ды іншыя вырабы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

фота Ганны Шчуко, Полацкага музею ткацтва і крамы “Шчаслівыя рэчы”