Таварыства беларускай мовы развіталася са сваім офісам у Менску
Таварыства беларускай мовы развіталася са сваім офісам у Менску. “У душы смутак ад усяго, што адбылося. Тым не менш, мы верым, што ў нашых руках наша будучыня. Мы ўпэўненыя ў тым, што наш народ і родная беларуская мова вартыя лепшай долі. На гэта і накіруем свае намаганні”, — напісала Алена Анісім, якая была старшынёй арганізацыі, у фэйсбуку.
Таварыства беларускай мовы — адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый, заснаваная яшчэ ў савецкія часы. Яе мэта — падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры. 8 лістапада 2021 года Таварыства беларускай мовы было ліквідаванае Мінюстам Беларусі. Раней у грамадскай арганізацыі назапасіліся камунальныя пазыкі: разам з пеняй — 20 тысяч рублёў.