Таварыству “Зялёная сетка” не хапае людзей



Журналістам з Гародні прадставілі агляд экалагічнага руху Гарадзеншчыны за 2014 год. Журналістам распавялі пра найбольш яркія і значныя падзеі і праэкты, якія вылучаліся ў сродках масавай інфармацыі ці атрымалі водгукі жыхароў, а таксама падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца “зялёныя” актывісты ў 2015 годзе.

IMG_1642 1

Пра то, чаго не хапае “зялёным” актывістам распавядае прадстаўнік Таварыства “Зялёная Сетка” Юлія Каляда:

– Калі гаварыць канкрэтна пра нас, як пра простых жыхароў, не супрацоўнікаў  структур”, то праблем у нас узнікае шмат. У першую чаргу, гэта тое, што нас мала, і гэта выклікае наступную праблему, што мы не можам ахапіць усё, што адбываецца ў горадзе. Да нас часта звяртаюцца з праблемамі: і высячэнне дрэваў, і якасць вады, і стан паветра, добраўпарадкаванне, аўтапаркоўкі, свінакомлексы, будоўля, абмеркаванні – вельмі вялікі шэраг пытанняў.

Па словах актывістаў, за мінулы год нават пры малай колькасці народу былі праведзены некалькі дзесяткаў розных мерапрыемстваў: экапікнік і фотаконкурс “Экакульт”, грамадскія абмеркаванні па экалагічных праблемах, велапрабегі і крытычная маса, развіццё агра-экатурызму, мерапрыемствы па экалагічнай адукацыі і асвеце.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя