Таямніцы 1939 года канцлагера Бярозы-Картузскай



Беларусь 9 траўня адзначыць 75-ю гадавіну з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Так успрымала Другую сусветную вайну савецкае кіраўніцтва, так працягвае ўспрымаць яе да гэтага часу Беларусь, нягледзячы, што ў заходняй яе часткі вайна пачалася ў верасні 39-га.

Час ідзе, а ваенных таямніц застаецца шмат. Адна з іх –  расстрэл нямецкіх ваеннапалонных лётчыкаў, якія былі дастаўлены ў канцлагер Бярозы-Картузскай ў верасні 39 года. Па даследаваннях краязнаўца з Бярозы Сяргея Кнырэвіча, іх расстралялі палякі:

– Нямецкія лётчыкі ўпалі на тэрыторыю, якая была пад палякамі. А яны палонных звазілі таксама ў Бярозу. Тут была група ад 20 да 40 нямецкіх ваеннапалонных. Я размаўляў са сведкамі, ёсць і іншая інфармацыя, гэтых ваеннапалонных палякі расстралялі.

Краязнаўца з Пінску Аляксандр Ільін, сааўтар кнігі “Нарысы гісторыі Бяроза-Картузскага канцлагера (ліпень 1934 – верасень 1939)” іншага меркавання. Немцы правялі жорсткае расследаванне адносна гібелі 13 сваіх лётчыкаў у Бярозе-Картузскай. Быў арыштаваны камендант Юзэф Камаль-Курганскі, яго павінны былі б судзіць і расстраляць. Але суду не адбылося. Ёсць пацверджанне, што такога расстрэлу з боку палякаў не было.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя