Тбілісі: акцыя супраць расейскай акупацыі Беларусі
У цэнтры грузінскай сталіцы адбылася традыцыйная штонядзельная акцыя салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных у Беларусі і супраць расейскай агрэсіі.

Распавядае адна з удзельніц Алена Трызна:
– Удзельнікі выказалі сваё меркаванне наконт рэферэндуму. Па прычыне таго, што рэферэндум не легітымны і супраць увядзення расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

На акцыі таксама падымалася пытанне пра адкрыццё выбарчых участкаў у беларускім консульстве ў Грузіі, аднак на думку Алены – яно не мэтазгоднае:
– Я думаю, што наўрад ці, бо ў прынцыпе людзі схадзілі б, прагаласавалі, але ўсе ж разумеюць, што той чалавек, якія цяпер утрымлівае ўладу ў рэспубліцы, ён не легітымны, адпаведна і рэферэндумам не легітымны. Гэта проста фікцыя і адцягванне часу.

Па неафіцыйных дадзеных, у Грузіі пражывае некалькі тысяч беларусаў, якія збеглі ад рэпрэсій. Яны штонядзелю прымаюць удзел у акцыях салідарнасці не толькі ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, але і ў сталіцы аўтаномнай рэспублікі Аджарыя – Батумі.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча
