Тбілісі: вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі



У сталіцы Грузіі адбыўся вечар салідарнасці з палітзняволенымі, што сядзяць за кратамі ў Беларусі.

Пра акцыю распавядае Сяргей, адзін з грамадскіх актывістаў і арганізатараў дадзенай акцыі:

– Мы правялі вечар салідарнасці з палітвязнямі, запрасілі людзей, у якіх ёсць блізкія, родныя, сябры – палітвязні, якія зараз знаходзяцца ў турмах і калоніях Беларусі. Таксама мы расказалі людзям пра такія ініцыятывы як Dissidentby, «Письмо.бел», абмеркавалі магчымыя спосабы падтрымкі палітвязняў – як можна бяспечна напісаць, як можна падтрымаць іх родных, як можна дапамагчы сем’ям. А таксама мы напісалі лісты палітвязням.

Арганізатары акцыі канстатуюць, што салідарнасць вельмі патрэбная рэч, нават тут, у Грузіі, бо “беларускія палітзняволеныя сядзяць за Нашу і Вашу Свабоду”.

Акцыя адбылася пры падтрымцы тг канала Беларусы Грузіі https://t.me/BelGeorgia. Плануецца, што наступная падобная акцыя адбудзецца у Тбілісі ўжо праз тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя