ТБМ агітуе за навучанне ў беларускамоўных класах



У Гародні пачынаецца перыяд набору дзяцей ў першы клас. З першага дня бацькоўскіх сходаў у школах горада сябры Таварыства беларускай мовы традыцыйна агітуюць за беларускае навучаньне. Дарэчы, сёлета споўнілася акурат сто год, як паўстала першая беларуская школа. Якія ёсьць магчымасьці для не вельмі актыўных бацькоў, якія гатовы толькі далучыцца да ўжо існуючых беларускіх класаў, расказвае Алесь Крой, старшыня абласной рады Таварыства беларускае мовы.

– У горадзе ёсць дзве школы з  беларускімі класамі – гэта школы №№32 і 34. У гімназіі №10 таксама вучацца нашыя дзеці, але асобнага беларускага класа там няма. Таксама наш вучань ёсць і ў гімназіі №7. Акрамя таго, што дзеткі будуць вучыцца ў невялікіх класах, там не будзе праблемы з дысцыплінай, не атрымаецца і адсядзецца на галёрцы і нічога не рабіць.

У Гародні найбольш запатрабаванымі школамі сёння з’яўляюцца СШ№32 (Ленінскі раён), СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы досвед арганізацыі беларускага навучання. Навучальны год у беларускіх класах  СШ №32,  СШ №34, гімназіі №10, гімназіі №7 заканчваюць каля  40 дзяцей. У 2016 годзе з першай беларускай групы д/с №45 пойдуць вучыцца ў школу 11 чалавек. Верагодна, большасць з іх працягнуць навучанне па-беларуску і ў школе.

Бацькі з беларускіх класаў СШ №32 і СШ №34  запрашаюць далучацца ў 1, 2, 3, 4, 5 беларускія класы. Школы знаходзяцца  ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.

Гімназія №10 – у цэнтры горада (асобнага беларускага класа тут няма)

                                                     СШ№32

                                      (“Дзевятоўка”, вул.Ліможа,11)

Тэлефон сакратара школы №32: 41-31-92

Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.43-64-03, МТС- 787-43-54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)

E-mail: [email protected]

Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65

Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)

                                                    СШ№34

                               ( “Вішнявец”, вул.Індурская шаша, 14)

Тэлефон сакратара школы №34:  56-73-13

Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.

Е-маіl : [email protected]

Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52-05-66

Аддзел адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама:72-04-02

Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч).

Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66

Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.

Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!

У шматлікіх гарадах Беларусі бацькі ўжо вучаць сваіх дзяцей у беларускіх класах, каб яны валодалі дзвюма дзяржаўнымі мовамі, бо толькі ў беларускім класе Вы зможаце добра авалодаць і рускай і  беларускай мовамі.

 Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым

Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)

Эл.пошта: [email protected]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня