ТБМ Гародні падсумавала вынікі працы за паўгода
У Гародні прайшла выніковая сустрэча сяброў гарадской і абласной Радаў Таварыства Беларускай мовы за паўгады дзейнасьці. Галоўная праца, якая вялася ў сферы папулярызацыі роднай мовы: чынны ўдзел у бацькоўскіх сходах будучых першакласнікаў.
З сарака школаў Гародні, сябры Таварыства Беларускай Мовы прысутнічалі ў трыццаці, кажа Іван Буднік, сябра ТБМ:
– Кіраўніцтва школ і бацькі прымаюць нашыя прапановы спакойна, а кіраўніцтва нават дабразычліва. Бацькі ўважліва выслухоўваюць. А якія вынікі будуць – цяжка сказаць. Афармленне ў школу вядзецца на расейскай мове, але калі я размаўляў з адным з намеснікаў дырэктара школы, ён сказаў, што ў іх ёсць узор, па якім бацькі могуць напісаць заяву ў беларускі клас, у тым ліку і на беларускай мове.
Апрача традыцыйнай перадшкольнай агітацыяй, сябры ТБМ Гародні ўшчыльную дапамагаюць народнай асьвеце пры ўзнагароджваньні пераможцаў алімпіяды па беларускай мове, а таксама шукаюць сродкі для арганізацыі падпіскі на газету таварыства: „Наша Слова”.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота svaboda.org