ТБМ на Гарадзеншчыне актывізуе сваю працу



Адным з галоўных напрамкаў дзейнасці застаецца адукацыйны”, – кажа старшыня Гарадзенскай абласной суполкі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Віктар Парфёненка.

Ён заўважае, што, на жаль, сітуацыя з беларускамоўным навучаннем у школах і садках застаецца дрэннай:

Вам вядома, што ў Гародні да сённяшняга дня няма ніводнай беларускай школы. І наша задача – знайсці такія кропкі сутыкнення, каб дзеці і бацькі адчуліся сябе часткаю беларускай нацыі.

Сярод мясцовых уладаў ёсць прыхільнікі нашай справы”, – дадае Віктар Парфёненка. Ён адзначае, што без такой падтрымкі многія пытанні, у тым ліку ў сферы адукацыі, вырашыць немагчыма. Разам з тым ёсць і непаразуменні:

Гэта ідэя пра тое, каб у гарадскім выканаўчым камітэце была створана каардынацыйная рада па сістэме адукацыі, па беларусізацыі гэтай сістэмы адукацыі, каб далучылі да яе і нашу грамадскую арганізацыю. На жаль, такая шчыльная супраца, дзе маглі б прыслухоўвацца да меркавання і нашай арганізацыі, незаўсёды атрымліваецца. Чыноўнікі ідуць на кантакты, але пакуль гэта застаецца толькі на ўзроўні лістоў і адказаў на гэтыя лісты.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

“Мы цяпер сталі больш актыўнымі, кожны месяц праводзім сустрэчы нашай суполкі”, – кажа старшыня “Таварыства беларускай мовы” па Гарадзеншчыне. Гэтыя сустрэчы адкрытыя для ўсіх зацікаўленых асобаў, а дазнацца пра сустрэчы можна праз адмысловую старонку ў Фэйсбуку.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tbm-mova.by