ТБМ на курсах «Мова нанова» ў Берасці
У Берасці сустрэліся з цяперашнім і колішнім кіраўніцтвам Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. У госці на мясцовую „Мову нанова” завіталі старшыня арганізацыі і дэпутат Алена Анісім, ганаровы старшыня ТБМ і аргкамітэта па стварэнні ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў, а таксама філолаг Лявон Баршчэўскі. Сустрэчу пракаментавала дэпутат Алена Анісім:
– Вельмі прыемныя ўражанні ў першую чаргу таму, што на сустрэчу прыйшло шмат маладых людзей. А наша задача ў тым, каб пытанні беларускай мовы, яе дзяржаўнага стаўлення і дзяржаўнай ролі сталі асновай нашага заўтра.
Размаўлялі на „Мове нанова” пра ТБМ і мажлівае адраджэнне абласной арганізацыі, а таксама пра магчымасці ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча для абітурыентаў.
Поўны гук слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
