ТБМ правяло ў Баранавічах Дзень здароўя



Сябры Баранавіцкага таварыства беларускай мовы на выходных правялі Дзень здароўя. Але гэта былі не толькі прагулкі на прыродзе і катанні на лыжах. Знайшоўся час і на духоўныя ды інтэлектуальныя практыкаванні, кажа старшыня таварыства Таццяна Кісель:

– Арганізавалі катанне на лыжах. У нас былі музыкі, мы вельмі добра патанцавалі. Нашы баранавіцкія паэты прадставілі свае творы, правялі віктарыну.

Мікалай Падгайскі – намеснік старшыні Баранавіцкага ТБМ:

– Якраз і з надвор’ем нам вельмі пашанціла. Пасядзелі за сталом, папілі гарбаты, патанцавалі, паспявалі песні.

Прысутныя былі вельмі ўдзячны арганізатарам Мікалаю Падгайскаму і Таццяне Кісель за цудоўнае мерапрыемства. Па словах прысутных, яно аб’яднала людзей і паказала, што шмат чаго мы не ведаем пра нашу Радзіму.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы