Зварот ТБМ у сувязі з маючым адбыцца Перапісам насельніцтва
Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны звярнулася да грамадзян краіны ў сувязі з Перапісам насельніцтва, які пройдзе ў 2019 годзе.
Тэкст звароту:
Паважаныя грамадзяне Беларусі!
У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Адно з важных пытанняў датычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязанае з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанне пра родную мову. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзенння Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць сваю родную мову так: беларуская.
Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
23.07. 2018 г. Сакратарыят ТБМ
Беларускае Радыё Рацыя
