Тэатралізаваная экскурсія па мясцінах БНР у Менску



Своеасаблівай кампенсацыяй нядаўняму Дню Волі, які прайшоў у фармаце анлайн, сталася тэатралізаваная экскурсія па мясцінах БНР у Менску.

Падчас экскурсіі электронны дадатак «Мабільны аўдыёгід «БНР100» прадставіў супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Юрась Гіцэвіч:

– Мы, напрыклад, тут прадстаўляем матэрыялы, якія былі напрацаваныя ў Акадэміі навук доўгі час – апошнія 10 год. Выйшла кніга “Шлях да незалежнасці. БНР” пад рэдакцыяй Аляксандра Кавалені. І вось мы распавядаем розныя інфармацыі з аўдыёгіда, які быў распрацаваны ў Акадэміі навук.

Экскурсія завершылася святкаваннем у знакамітай менскай „Чабурэчнай”, якая месціцца ў тым самым будынку, дзе была прынятая III Устаўная грамата БНР.

Беларускае Радыё Рацыя