Тэлебачанне РФ: Міхал Вітушка – беларускі Бандэра
На расейскім тэлеканале „Чырвоная Лінія” паказалі прапагандысцкі дакументальны фільм „Гэтыя” прысвечаны калабарацыі падчас вайны ды антысавецкаму супраціву пасля яе.
„Беларускі Бандэра – Міхал Вітушка ўзначальваў беларускую антысавецкую арганізацыю „Чорны кот”. Нічога новага. Пачалі ваяваць з бальшавікамі пасля вызвалення Беларусі ў 1945. Тэрор сярод мясцовага насельніцтва, забойствы супрацоўнікаў органаў дзяржбяспекі і партыйных актывістаў. Не задарма канешне, Вітушку спансаравалі з Захаду. „Чорнага ката” канчаткова знішчылі толькі ў 1950 годзе,” – адзначаюць аўтары фільма.
„Чорны кот” – беларуская антысавецкая арганізацыя, якая меркавана існавала на тэрыторыі БССР з сярэдзіны 1940-х да 50-х гадоў і вяла партызанскую барацьбу.
Кіраваў арганізацыяй Міхал Вітушка, якога органы савецкай дзяржбяспекі „хавалі” тройчы. Прычым і апошні раз, мяркуючы па ўсім, у іх таксама не было поўнай упэўненасці, што гэта менавіта ён. Таму аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ім працягваліся шмат гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя