Тэлефануюць тым, хто падпісаўся пад зваротам



Па інфармацыі жыхароў Слонімшчыны, якія падпісаліся пад зваротам да ўладаў па стварэнні працоўных месцаў, ім штодня тэлефануюць з райвыканкама і пытаюць, ці яны дармаеды. Тэлефануе слонімцам з райвыканкама Вольга Юзвовіч. Маўляў, з Адміністрацыі Прэзідэнта прыйшла папера, каб разабраліся з тымі, хто падпісаўся.

1-(article-picture2)

Нагадаем, што сёлета 6 ліпеня на Слонімшчыне было сабрана больш за 200 подпісаў супраць дэкрэту пра дармаедства і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі ў Слоніме. Подпісы сабралі сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль”. Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Іван Бедка ў панядзелак, 6 ліпеня, адправіў подпісы ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Савет Міністраў Беларусі, у Гарадзенскі аблвыканкам і Слонімскі райвыканкам. І вось цяпер пачынаюць разбірацца не з працаўладкаваннем людзей, а з тымі, хто паставіў свае подпісы пад зваротам.

Беларуская Радыё Рацыя