Тэлеграм-канал „Баста”: Шпіталі ў Віцебску перапоўненыя



Шпіталі ў Віцебску перапоўненыя з-за вялікай колькасці пацыентаў з пнеўманіяй.

Пра гэта піша падпісант тэлеграм-канала „Баста” з абласнога цэнтра:

„Віруснай пнеўманіі вельмі шмат, перапоўненыя аддзяленні „інфекцыёнкі”, абласнога шпіталя, шпіталя хуткай дапамогі аддадзены ўвесь Трэстаўскі шпіталь. Тэсты на каронавірус нікому не робяць, ставяць дыягназ вострыя распіраторныя інфекцыі, грып, што заўгодна. Тыя тэсты, што ёсць – самыя танныя і часта даюць ілжыва-адмоўныя вынікі”, – напісала чытачка тэлеграм канала з Віцебска.