Telegram-канал “Честный Гродно” прызналі экстрэмісцкім



Telegram-канал “Честный Гродно” прызналі экстрэмісцкім. Рашэнне аб прызнанні канала экстрэмісцкім 28 чэрвеня прыняў суд Ленінскага раёна Гародні, — паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Прычына — нібыта заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Сёлета  пачалі абвяшчаць экстрэмісцкімі многія пратэставыя Telegram-каналы. Пасля рашэння судоў іх уносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на гэтыя каналы, распаўсюджванне і захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі каналаў) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Беларускае Радыё Рацыя