Telegram-канал «Еўрарадыё» прызналі экстрэмісцкім
Пра гэта паведамілі журналісты выдання. Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска па матэрыялах ГУБАЗіК МУС. У згаданага тэлеграм-канала больш за 30 тысяч падпісчыкаў.

Раней Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Telegram-супольнасці Nexta, Nexta-Live і Luxta ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Пра гэта гаворылася ў паведамленьні МУС, апублікаваным у пятніцу ў Telegram-канале ведамства. Раней гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Цяпер яны сталі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Беларускае Радыё Рацыя
