Тэлеграм-канал «Вясны» хочуць прызнаць экстрэмісцкім
Тэлеграм-канал «Вясны» хочуць прызнаць экстрэмісцкім.

29 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пройдзе закрыты працэс па прызнанні экстрэмісцкім тэлеграм-канала @viasna96.
Заяўнікам выступаюць прадстаўнікі восьмага ўпраўлення па Гомельскай вобласці ГУБАЗіКа, а рашэнне па справе будзе прымаць суддзя Ілля Свірыдаў. На разгляд пазову адведзена толькі паўгадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя
