Тэлеграм-канал „Жодзіна Для Жыцця Чат” прызнаны экстрэмісцкім
Інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-канала „Жодзіна Для Жыцця Чат” прызнаная экстрэмісцкай, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
„Пракуратура Жодзіна ў рамках нагляду за выкананнем заканадаўства ўстанавіла, што з 8 кастрычніка 2020 года ўладальнікі, адміністратары і карыстальнікі інфармацыйнага тэлеграм-канала „Жодзіна Для Жыцця Чат” неаднаразова размяшчалі на ім экстрэмісцкія матэрыялы. Адміністрацыя канала мер да прадухілення публікацый экстрэмісцкай накіраванасці не прымала”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пракурор Жодзіна падрыхтаваў і накіраваў у суд заяву аб прызнанні апублікаваных паведамленняў у чаце экстрэмісцкімі матэрыяламі.
„Суд Жодзіна задаволіў заяву пракурора ў поўным аб’ёме і дапусціў неадкладнае выкананне прынятага рашэння. Копія рашэння суда накіраваная ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і блакавання інтэрнэт-рэсурсаў, якія спрыяюць распаўсюджванню экстрэмісцкіх матэрыялаў на тэрыторыі Беларусі”, — адзначаецца ў паведамленні.
